Quiz-Kiberbulling
“АДКАЗАЦЬ АЛЬБО ЗАБАНІЦЬ” – гэта інтэрактыўны навучальны квіз для дзяцей, які спалучае магчымасці анлайн-віктарыны і інфармацыйнага рэсурсу.
Выбраныя падчас праходжання спосабы дзеяння ў сітуацыі кіберпераследу каментуюцца, што дазваляе зразумець, чаму абраная опцыя не слушная і параду, як было лепш дзейнічаць.
Агульныя вынікі ацэньваюцца ў балах і - пры негатыўным выніку - прапануецца кнопка, каб прагледзіць свае варыянты рашэнняў і адказаў з cамага пачатку, звярнуць увагу на правільныя крокі і ўлічыць гэту інфармацыю для наступнага паспяховага праходжання. Квіз дапамагае падлетку праверыць свае рызыкі стаць ахвярай кібербулінгу і адначасова дае магчымасць набыць новыя навыкі (кампетэнцыі), каб паспяхова спыняць кіберпераслед і рабіць інтэрнэт прастору больш бяспечнай.
Status | In development |
Platforms | HTML5 |
Author | Siarhei77 |
Genre | Educational |